Kamunikat.org (kamunikat) wrote in bl_italiano,
Kamunikat.org
kamunikat
bl_italiano

Народная Воля, 100-101 на Камунікат.org

Народная Воля
100-101

Хто каго? 250 долараў за тысячу кубаметраў расійскага газу ў 2011 годзе. Вытрымаем? Расійскі газ для Беларусі ў наступным годзе значна падаражэе. Так вырашылі акцыянеры кампаніі "Газпром". Сход акцыянераў ААТ "Газпром" ухваліў дамову з ААТ "Белтрансгаз", паводле якой беларуская кампанія закупіць у 2011 годзе 22,5 мільярда кубаметраў газу на 5,625 мільярда долараў. Такім чынам, кошт газу на наступны год павялічаны да 250 долараў за тысячу кубаметраў. Cёння, як вядома, мы скандалім з расійскай манаполіяй з-за цаны ў 168 долараў. Візіт дэлегацыі «Газпрома» ў Беларусь адменены. Пасля вялікай сваркі бакі здолелі дамовіцца... завочна. Генеральны дырэктар ААТ “Белтрансгаз” Уладзімір МАЁРАЎ у каментарыі дзяржаўнаму агенцтву БЕЛТА растлумачыў, што неабходнасць прыезду дэлегацыі “Газпрома” ў Мінск знікла — бакі “могуць працаваць дыстанцыйна”. “Газпром”, паводле слоў Маёрава, даслаў у “Белтрансгаз” сваю рэдакцыю дадатковага пагаднення да транзітнага кантракта. “Мы яе ўзгаднілі і 27 чэрвеня накіравалі ім назад”, — сказаў гендырэктар. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments