Kamunikat.org (kamunikat) wrote in bl_italiano,
Kamunikat.org
kamunikat
bl_italiano

Якавенка Васіль, Надлом на Камунікат.org

Надлом
Раман
Якавенка Васіль

“Раман “Надлом” – твор псыхалягічны, жывы, увабраў у сябе шмат падзей і багата чаго закранае. Ён прысьвечаны драме і трагедыі беларускага нацыянальнага адраджэньня, неаднаразовыя спробы якога былі ў ХХ стагодзьдзі. Сярод пэрсанажаў - рэальныя гістарычныя асобы, якім собіла аказацца ў віры падзей. У цэнтры ўвагі аўтара радзіна Пятра Пісарчука, жыхара заходнебеларускага мястэчка Моталь. Менавіта праз яго сыноў і ўнучку Марыю раскрываецца пакручысты лёс пакаленьняў. Праўдзівасьць і выразнасьць мастацкага палатна прымушаюць думаць, што аўтар самахоць ідзе па цаліку і ўздымае скібы, якіх ніхто зь яго папярэднікаў, бадай, яшчэ не кранаў.” Аўтар кнігі апісвае прыгнятаючае жыцьцё беларусаў пад польскім панаваньнем да 1939 году. Падаткі, польскія школы, паліцыянты, урадоўцы, палянізацыя, націск на праваслаўную веру і т. п. непакоілі мясцовы працавіты і богабаязны народ і рабілі яго варожым да палякаў. Сярод іх знаходзілі сабе прыхільныкаў камуністы. Барыс Пісарчук, сын Пятра, таксама стаў камуністам з перакананьня. (www.bielarus.org) Болей...

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments