Kamunikat.org (kamunikat) wrote in bl_italiano,
Kamunikat.org
kamunikat
bl_italiano

Тут і цяпер, 5.05.2010 на Камунікат.org

Тут і цяпер
5.05.2010

Двухзначная інфляцыя напрыканцы 2010 года? Экс-банкір краіны № 1 Станіслаў Багданкевіч лічыць, што ў беларускай эканоміцы, нягледзячы на яе пэўную ўстойлівасць, ёсць міны запаволенага дзеяння. — Станіслаў Антонавіч, наколькі небяспечным можна лічыць павышэнне замежнага дзяржаўнага доўгу на 10,2 працэнта (толькі за красавік)? — Пакуль гэта не з’яўляецца для нашай краіны асабліва небяспечным. У адносінах да валавога ўнутранага прадукту (прыблізна 50 мільярдаў долараў) доўг цяпер складае не больш як 20 працэнтаў ВУП. Да вашага ведама: у Італіі суадносіны ВУП і знешняга доўгу складаюць 120 працэнтаў, а ў большасці еўрапейскіх краін дадзены паказчык вагаецца ў рамках 60—70%. Міжнародныя ўплывовыя фінансавыя структуры невыпадкова працягваюць нам выдзяляць буйныя пазыкі — менавіта па прычыне нашага даволі стабільнага (на дадзены момант) эканамічнага становішча. — Няўжо ў нас усё так стабільна ў эканамічным плане? — Я б так не сказаў. За мінулы год наша знешняя запазычанасць вырасла ў 2,2 раза. Мяркую, што сёлета яна павялічыцца яшчэ на працэнтаў 40—50. Многа гэта ці мала? Пакуль прымальна, але вельмі засмучаюць тэмпы росту знешняга доўгу. І я пакуль не бачу нейкай адваротнай тэндэнцыі. Эканоміка не рэфармавана. Шмат прадпрыемстваў працягваюць працаваць на склад. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments