Kamunikat.org (kamunikat) wrote in bl_italiano,
Kamunikat.org
kamunikat
bl_italiano

Народная Воля, 66-67 на Камунікат.org

Народная Воля
66-67

Ці трэба Аляксандру Лукашэнку балатавацца на чарговы прэзідэнцкі тэрмін? Наступная прэзідэнцкая кампанія будзе вельмі цяжкай, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў ходзе паездкі па Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. “Наперадзе ў нас асноўная кампанія. Вельмі цяжкая будзе кампанія, вельмі цяжкая. І калі ў гэтай кампаніі прыйдзецца ўдзельнічаць дзейнаму прэзідэнту, то яна яшчэ цяжэйшай будзе, таму што вы бачыце, каму тут дзейны прэзідэнт не падабаецца, каму гэта не ў лад і на Захадзе, і на Усходзе. І, натуральна, рукі свярбяць, хочацца неяк сюды ўлезці... Я наконт гэтага не вельмі перажываю, проста вам кажу: расслабляцца не трэба. Я ўжо, шчыра кажучы, напрацаваўся. Калі вы знойдзеце іншага прэзідэнта, страху не будзе. Усё роўна рана ці позна яго трэба будзе знайсці. Таму, калі знойдзеце, ну, што ж, добра”. Відавочна, што Аляксандр Лукашэнка сур’ёзна разважае, ці трэба яму балатавацца на наступных прэзідэнцкіх выбарах і ці не стане гэта пачаткам для паўтору “кыргызскага сцэнарыя” змены кіраўніка. Паважаныя чытачы, відавочна, што прэзідэнту Беларусі трэба прыняць сур’ёзнае і адказнае рашэнне. Давайце ўсе разам яму параім найлепшае выйсце. Чакаем вашых лістоў з разважаннямі: ці трэба Аляксандру Лукашэнку балатавацца на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін? Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments