Kamunikat.org (kamunikat) wrote in bl_italiano,
Kamunikat.org
kamunikat
bl_italiano

Беларусы ў свеце, 3/2010 на Камунікат.org

Беларусы ў свеце
інфармацыйны бюлетэнь
3/2010

Малой Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” адбылося 12 сакавіка ў Мінску. Пачалося пасяджэнне са спра­ваздачнага дакладу аб дзейнасці “Бацькаўшчыны” пасля Пята­га з’езда беларусаў свету, з якім выступілі кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская і старшыня Рады Ніна Шыдлоўская. Сябры Рады таксама заслухалі фінансавую справаздачу аб дзейнасці Згуртавання за 2009 год. Абодва даклады – аб дзейнасці “Бацькаўшчыны” пасля Пятага з’езда і фінансавая справаздача – былі адзінагалосна зацверджаныя Малой Радай. Галоўнае пытанне, якое разгля­далася падчас пасяджэння, – план працы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” на гэты год. Планам вызначаныя асноўныя накірункі інфармацыйнай, арганізацыйнай, юрыдычнай, выдавецкай дзейнасці “Бацькаўшчыны”, а таксама дзейнасці ў галіне навукі і адукацыі, культу­ры і асветы. План складаецца з 98 пунктаў. У галіне арганізацыйнай і прававой дзейнасці, да прыкла­ду, перадугледжаны ўдзел у пра­цы Рабочай групы Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў па распрацоўцы за­кона аб беларусах замежжа; сустрэ­чы з міністрамі і супрацоўнікамі Мінкульта, МЗС, Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Мінадукацыі і інш. па пытаннях беларусаў замеж­жа; арганізацыя святкавання 20-годдзя стварэння “Бацькаўшчыны” (10 верасня); арганізацыя публічных сустрэч у Мінску з кіраўнікамі беларускіх арганізацый замежжа ды шматлікія іншыя мерапрыемствы. Нагадаем, нядаўна адбылася пер­шая такая сустрэча – са старшынём Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведарам Нюнькам. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments