| Такога няма нідзе!!! - Наша Ніва (нумары за 1991 год) на Камунікат.org |
[Aug. 20th, 2010|12:04 pm] |
Такога няма нідзе!!! - Наша Ніва (нумары за 1991 год)беларуская газэта Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выданьня літаратурна-інтэлектуальнага ў выданьне грамадзка-палітычнага характару. Ад 1999 году газэта вяртаецца да штотыднёвае пэрыядычнасьці. Ад 2000 году рэдактарства ў «Нашай Ніве» пераймае Андрэй Дынько. Ад 2002 году аб’ём газэты павялічваецца з 12 да 16 старонак, ад 2005 году — да 24-х. Паралельна з папяровым выданьнем з 1997 году існуе інтэрнэт-сайт газэты. (www.be-x-old.wikipedia.org) Болей... |
|
|
| Belarus Headlines, 55 на Камунікат.org |
[Jul. 26th, 2010|10:41 pm] |
Belarus Headlines55 Seminar “Interaction between the Labour Market and Education in Belarus” Takes Place in Minsk. On 24 June 2010, the European Training Foundation, in cooperation with the Delegation of the European Union to Belarus and the Office for Democratic Belarus (Brussels, Belgium), organised a joint seminar entitled ― "Interaction between the Labour Market and Education in Belarus". The aim of the event was to present an independent study conducted by the European Training Foundation and to further discuss it with the experts from local government institutions, such as the Ministry of Labour and Social Protection, and local and regional NGOs. The objectives of the study were the following: an assessment of trends specific for transition period in Belarus, the analysis of development and employment policy, national economic and educational policies, an overview of other important topics for further development that require discussion and elaboration. Болей... |
|
|
| Беларусы ў свеце, 6/2010 на Камунікат.org |
[Jul. 8th, 2010|01:28 pm] |
Беларусы ў свецеінфармацыйны бюлетэнь 6/2010 Музею Янкі Купалы ў Татарстане – 35 гадоў. За 30 кіламетраў ад горада Казань (Татарстан), праз Волгу, знаходзіцца сяло Пячышчы, дзе ў гады вайны ў эвакуацыі жыў Янка Купала разам з жонкай Уладзіславай Францаўнай. У гонар беларускага паэта ў 1975 годзе ў сяле быў створаны Музей Янкі Купалы. Сёлета музею спаўняецца 35 гадоў. “Музей размешчаны ў адным з найстарэйшых будынкаў. Гэта былы паравы млын купца Аканішнікава, вядомага ў Казані. Да сённяшняга дня ён дзейнічае. Дарэчы, адзіны ў Паволжы. У адным з будынкаў на другім паверсе знаходзіцца наш музей і, у прыватнасці, мемарыяльная частка экспазіцыі”, – распавядае дырэктар музея Янкі Купалы ў Пячышчах Рыма Абызава. Супрацоўнікі музея амаль цалкам змаглі аднавіць інтэр’ер пакоя, дзе жыў Янка Купала. “Ёсць рэчы, якія да 1975 года, да адкрыцця музея, былі выпадкова закінутыя на паддашак гэтага будынка, – гаворыць Рыма Абызава. – Прыязджалі супрацоўнікі Літаратурнага музея Янкі Купалы з Мінска, размаўлялі з жыхарамі Пячышчаў, і вось аказалася, што захаваліся рэчы, якімі карыстаўся Янка Купала: ложак, рэпрадуктар, лямпа – усё таго перыяду. Болей... |
|
|
| Народная Воля, 100-101 на Камунікат.org |
[Jul. 1st, 2010|02:29 pm] |
Народная Воля100-101 Хто каго? 250 долараў за тысячу кубаметраў расійскага газу ў 2011 годзе. Вытрымаем? Расійскі газ для Беларусі ў наступным годзе значна падаражэе. Так вырашылі акцыянеры кампаніі "Газпром". Сход акцыянераў ААТ "Газпром" ухваліў дамову з ААТ "Белтрансгаз", паводле якой беларуская кампанія закупіць у 2011 годзе 22,5 мільярда кубаметраў газу на 5,625 мільярда долараў. Такім чынам, кошт газу на наступны год павялічаны да 250 долараў за тысячу кубаметраў. Cёння, як вядома, мы скандалім з расійскай манаполіяй з-за цаны ў 168 долараў. Візіт дэлегацыі «Газпрома» ў Беларусь адменены. Пасля вялікай сваркі бакі здолелі дамовіцца... завочна. Генеральны дырэктар ААТ “Белтрансгаз” Уладзімір МАЁРАЎ у каментарыі дзяржаўнаму агенцтву БЕЛТА растлумачыў, што неабходнасць прыезду дэлегацыі “Газпрома” ў Мінск знікла — бакі “могуць працаваць дыстанцыйна”. “Газпром”, паводле слоў Маёрава, даслаў у “Белтрансгаз” сваю рэдакцыю дадатковага пагаднення да транзітнага кантракта. “Мы яе ўзгаднілі і 27 чэрвеня накіравалі ім назад”, — сказаў гендырэктар. Болей... |
|
|
| Новы час, 20 (196) 2010 на Камунікат.org |
[May. 27th, 2010|10:42 pm] |
Новы час20 (196) 2010 Кадры выпашаюць усё! Прызначэнне новых кіраўнікоў адміністрацыі Гродзенскай і Мінскай абласцей, новага міністра сельскай гаспадаркі, абранне новага старшыні Савета Рэспублікі — апошнія з кадравых замен, якімі быў асабліва насычаны перыяд 2009–2010 гадоў. Факты, за якімі, аднак, праглядаецца з’ява. Гэта становіцца тым больш відавочным, калі ўзгадаць ранейшыя замены: кіраўніка адміністрацыі Віцебскай вобласці, старшыні і двух намеснікаў, пяці начальнікаў абласных упраўленняў, начальнікаў галоўных упраўленняў контрразведкі і ўрадавай сувязі КДБ, ракіроўку двух генералаў на чале Міністэрства абароны і Савета бяспекі, шэраг іншых кадравых перастановак-прызначэнняў у іншых галінах і структурах уладнай вертыкалі. Другі бок гэтых фактаў — серыя судовых спраў над высокага рангу чыноўнікамі за карупцыю, хабарніцтва і злоўжыванне службовым становішчам. Найбольш гучныя сярод іх — справы экс-пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра, былога кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Міхаіла Цыгана, і зусім свежая — арышт начальніка жыллёвага ўпраўлення Мінскага гарвыканкама Мікалая Кома. Болей... |
|
|
| Свабода, 1/1997 на Камунікат.org |
[May. 27th, 2010|01:37 pm] |
Свабода1/1997 На сайце Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Камунікат.org пачынаем публікаваць архіўныя нумары грамадзка-палітычнай газэты "Свабода", якая была самай масавай незалежнай газэтай ў Беларусі 1990-х гадоў. Выдавалася з 25 сакавіка 1990 па 1997 ў Менску. Газэта асьвятляла пытаньні грамадзка-палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцьця Беларусі, знаёміла чытачоў з міжнароднымі падзеямі, друкавала матэрыялы па гісторыі Беларусі. Рэдакцыя выданьня стаяла на нацыянальна-дэмакратычных пазыцыях, крытычна адносілася да дзеючых на Беларусі органаў улады. Рэдакцыя лічыла сваю газэту пераемніцай выданьня «Свабода», адзіны нумар якога быў падрыхтаваны ў 1902 годзе. Новаствораная пераемніца праіснавала сем гадоў. 24 лістапада 1997 году Вышэйшы Гаспадарчы суд зьліквідаваў газэту пасьля двух афіцыйных папярэджаньняў за парушэньне «Закону аб СМІ», якія вынес выданьню Дзяржкамітэт друку. На той момант «Свабода» ўжо мела шэсьць папярэджаньняў. Нягледзячы на закрыцьцё выданьня, журналісцкі калектыў не распаўся. На працягу двух месяцаў «Свабода» працягвала выходзіць – але ўжо не на паперы, а ў Інтэрнэце. З 16 студзеня 1998 году газэта выходзіла пад назвай «Навіны», з 25 лютага 2000 — «Наша Свабода» (http://be-x-old.wikipedia.org) Болей... |
|
|
| Някляеў Уладзімір, Так на Камунікат.org |
[May. 26th, 2010|11:53 pm] |
ТакКніга паэзіі Някляеў Уладзімір Калі 6 чэрвеня 1999 года, у дзень 200-годдзя Аляксандра Пушкіна, апынуўся я за мяжой, аказалася, што ў мяне не зусім акрэслены статус. У Пушкіна - акрэслены, а ў мяне - не. Таму паўстала пытанне пра палітычны прытулак, бо статус палітычнага эмігранта акрэслены цалкам. Гэтак, што ты не можаш зваротна перайсці мяжу, вярнуцца дамоў... Падціскалі мяне з такім рашэннем, падбівалі да кроку такога і з нашага боку, і з таго. Кожны са сваім інтарэсам - а ў мяне які?.. І з беспрытульнага тлуму ў галаве прыснілася мне, нібы ўрэшце пайшоў-такі я палітычнага прытулку прасіць. Аказаўся ў нейкай казённай польскай установе, дзе гэты прытулак альбо даюць, альбо не даюць, і злосная на ўсіх "прытульшчыкаў" свету пані раздражнёна зайшлася ненавіснай мне кірмашовай візготкай… (Замест прадмовы, фрагмэнт) Болей... |
|
|
| Народная Воля, 80-81 на Камунікат.org |
[May. 26th, 2010|08:37 am] |
Народная Воля80-81 Уладзімір Някляеў: «З актывістаў кампаніі “Гавары праўду!” хочуць зрабіць злачынную банду». Пасля вызвалення ў мінулую пятніцу лідэра кампаніі “Гавары праўду!” Уладзіміра Някляева, актывістаў гэтай кампаніі Сяргея Вазняка і Андрэя Дзмітрыева Міністэрства ўнутраных спраў вымушана было хоць неяк патлумачыць пераслед актывістаў гэтай грамадзянскай кампаніі. Вечарам 21 мая быў распаўсюджаны міліцэйскі прэс-рэліз. “Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы сталі вынікі праверкі заявы, якая паступіла 29.04.2010 у органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад уладальнікаў Таварыства з абмежаванай адказнасцю аб незаконным выкарыстанні гандлёвай назвы, юрыдычнага адраса і іншых дадзеных іх фірмы на друкаванай прадукцыі ТАА “Дзіксэнд”. У ходзе правядзення аператыўна-следчых дзеянняў было ўстаноўлена, што друкаваная прадукцыя выраблялася ТАА “Дзіксэнд” па заказе кіраўнікоў руху “Наперад” і грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Уладзіміра Някляева і Сяргея Вазняка. Акрамя фактаў парушэння заканадаўства з іх боку, якія насілі масавы характар, былі выяўлены іншыя парушэнні, якія датычыліся фінансавай дысцыпліны прадпрыемства. Болей... |
|
|
| Якавенка Васіль, Надлом на Камунікат.org |
[May. 23rd, 2010|09:09 am] |
НадломРаман Якавенка Васіль “Раман “Надлом” – твор псыхалягічны, жывы, увабраў у сябе шмат падзей і багата чаго закранае. Ён прысьвечаны драме і трагедыі беларускага нацыянальнага адраджэньня, неаднаразовыя спробы якога былі ў ХХ стагодзьдзі. Сярод пэрсанажаў - рэальныя гістарычныя асобы, якім собіла аказацца ў віры падзей. У цэнтры ўвагі аўтара радзіна Пятра Пісарчука, жыхара заходнебеларускага мястэчка Моталь. Менавіта праз яго сыноў і ўнучку Марыю раскрываецца пакручысты лёс пакаленьняў. Праўдзівасьць і выразнасьць мастацкага палатна прымушаюць думаць, што аўтар самахоць ідзе па цаліку і ўздымае скібы, якіх ніхто зь яго папярэднікаў, бадай, яшчэ не кранаў.” Аўтар кнігі апісвае прыгнятаючае жыцьцё беларусаў пад польскім панаваньнем да 1939 году. Падаткі, польскія школы, паліцыянты, урадоўцы, палянізацыя, націск на праваслаўную веру і т. п. непакоілі мясцовы працавіты і богабаязны народ і рабілі яго варожым да палякаў. Сярод іх знаходзілі сабе прыхільныкаў камуністы. Барыс Пісарчук, сын Пятра, таксама стаў камуністам з перакананьня. (www.bielarus.org) Болей... |
|
|